У Туркменістане прэзідэнт вырашыў "даць дарогу маладым кіраўнікам"

Гурбангулы Бердымухамедаў​ / ТАСС
Гурбангулы Бердымухамедаў​ / ТАСС

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў заявіў, што прыняў рашэнне "даць дарогу маладым кіраўнікам". ЦВК краіны пачаў падрыхтоўку да пазачарговых выбараў, якія пройдуць 12 сакавіка.

"Я падтрымліваю думку, што дарогу да дзяржаўнага кіравання на новым этапе развіцця нашай краіны трэба даць маладым кіраўнікам, выхаваным у духоўным асяроддзі і ў адпаведнасці з высокімі патрабаваннямі сучаснасці. Свой вялізны жыццёвы і палітычны вопыт я маю намер далей накіраваць у гэтую вобласць",заявіў Бердымухамедаў, нагадаўшы, што ва ўладзе ён знаходзіцца роўна 15 гадоў: 11 лютага 2007 года яго абралі прэзідэнтам.

Бердымухамедаў — тыповы ўсходні аўтакрат: пры ім Туркменістан стаў "закрытым і стабільным". За час прэзідэнцтва Бердымухамедаў стаў героем некалькіх мемаў: чытаў рэп пра каня, паказваў вайскоўцам, як страляць па мішэнях падчас язды на ровары, і кідаў бетон залатой лапатай.

І яшчэ адна дэталь. У мінулым годзе адзіны сын Бердымухамедава, Сярдар, стаў віцэ-прэм'ерам краіны. Яму 40 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі