У тым, што гараць беларускія аўтобусы, Лукашэнка абвінаваціў канкурэнтаў

Аўтобус МАЗ у Санкт-Пецярбургу / maz.by

Аўтобус МАЗ у Санкт-Пецярбургу / maz.by

Беларускія аўтобусы вельмі добрыя, але ім замінаюць канкурэнты. У такім духу Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў факты пра пажар у беларускіх аўтобусах МАЗ у Санкт-Пецярбургу.

"Нашы аўтобусы вельмі папулярныя. Мы не паспяваем задавальняць патрэбы. Канкурэнты нас пачынаюць прыдушваць, спасылаючыся на тое, што там пажар у аўтобусе ў Піцеры, яшчэ чагосьці... Зараз дзяржкамісія працуе. Я накіраваў, каб разабраліся, у чым там пытанне. Жудасная канкурэнцыя, але мы яе вытрымаем. Гэта добрыя, якасныя аўтобусы",перадае БЕЛТА ягоныя словы.

Выпадкі з загараннем беларускіх аўтобусаў здараліся не аднойчы. У Санкт-Пецярбургу нават знялі з эксплуатацыі 137 новых МАЗаў, як "схільныя да ўзгарання". Чыноўнікі неяк прагаварыліся, што ва шсім вінаватае імпартазамяшчэнне. Заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на айчынныя. А тыя аказаліся не зусім аналагічныя.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі