У вадасховішчы Дразды ў Мінску — масавы мор рыбы
На вадасховішчы Дразды ў Мінску адбыўся масавы мор рыбы. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на сведкаў, людзі знайшлі ля берага некалькі дзясяткаў дохлых карасёў.
Прычына з’явы пакуль не вядомая. Цяпер інцыдэнт расследуюць спецыялісты Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Паводле інфармацыі партала, у суботу раніцай яны ўзялі з вадасховішча пробы вады.