У вадаёме каля Нацыянальнай бібліятэкі выявілі масляныя плямы

У вадаёме каля Нацыянальнай бібліятэкі выявілі масляныя плямы. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі. Паходжанне плямаў высветляць спецыялісты па гігіене і эпідэміялогіі.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-скаратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

Навіцкі: ”Выяўленыя масляныя плямы. На месцы працуюць нашы спецыялісты, усталёўваюць бакавую агароджу, каб плямы не распаўсюджваліся”.

Пра плямы на вадаёме каля бібліятэкі ратавальнікам паведамілі мясцовыя жыхары. Цяпер у гэтым раёне ідзе некалькі буйных будоўляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі