У Варшаве аблілі чырвонай фарбай расійскага пасла

У Варшаве аблілі чырвонай фарбай расійскага пасла

У Варшаве аблілі чырвонай фарбай расійскага пасла Сяргея Андрэева. Ён спрабаваў ускласці вянок на могілках савецкіх вайскоўцаў, загінулых падчас Другой сусветнай вайны. У гэты момант сабраўся натоўп (расійскі бок сцвярджае, што ў ім былі палякі і ўкраінцы) і адбыўся напад. Чырвоная фарба трапіла і на пасла, і на яго жонку, і на іншых расійскіх дыпламатаў. У выніку вянок ускласці не ўдалося. Пасол наслухаўся яшчэ абразаў (у тым ліку і на адрас Уладзіміра Пуціна) і вымушаны быў з'ехаць. Да аўтамабіля яго суправаджала польская паліцыя.

Відавочна, што агрэсія супраць расійскіх дыпламатаў выклікана вайной, якую Расія вядзе супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі