У Варшаве гаварылі пра палітычныя выкраданні ў Беларусі (фота)

У Варшаве гаварылі пра палітычныя выкраданні ў Беларусі (фота)

24 верасня ў Варшаве, у рамках штогадовай канферэнцыі АБСЕ, адбылася сустрэча пад назвай "Палітычныя выкраданні: пакласці канец беспакаранасці". У ёй прымалі ўдзел Ірына Краскоўская і Святлана Завадская (заснавальніцы We Remember Foundation, удовы зніклых) ды Мары Айлін Д. Бакалсо (генеральны сакратар AFAD і кантактная асоба ICAED). Мадэратарам быў экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар арганізацыі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў.

Падчас мерапрыемства быў паказаны фільм "Банда", які апавядае аб усіх вядомых фактах палітычных выкраданняў у Беларусі. Яго прадстаўляла прадусарка Раіса Міхайлаўская, кіраўніца Беларускага дакументальнага цэнтра.

Удзельнікі сустрэчы адзначалі, што палітычныя выкраданні адбываюцца ва ўсім свеце, і Беларусь з'яўляецца адным з яскравых прыкладаў. Дагэтуль няма афіцыйнай інфармацыі пра лёс зніклых у 1999-2000 гадах апазіцыйных палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага, журналіста Дзмітрыя Завадскага.

У Варшаве гаварылі пра палітычныя выкраданні ў Беларусі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі