У Варшаве затрымалі кіроўцу аўтамабіля з Беларусі з падазроным грузам
Аўтамабіль на беларускіх нумарах з падазроным грузам
У Варшаве затрымалі кіроўцу аўтамабіля з Беларусі з падазроным грузам. У машыне былі пустыя каністры, розныя тыпы кабеляў, вялікая колькасць наяўных грошай у розных валютах, тэлефоны, лом. Як піша mostmedia.io, затрыманне праводзілі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. На час працы крыміналістаў перакрывалі рух на вуліцы.
Яшчэ двух грамадзян РБ спецслужбы затрымалі ў горадзе Прушкаў пад Варшавай. Яны былі на аўтамабілі, які ў іх забралі.
У Польшчы расследуюць некалькі дыверсій, у тым ліку падпалаў і спробаў падпалаў, якія звязваюць з расійскімі спецслужбамі. Па справе праходзілі і беларусы. Ці звязаныя інцыдэнты ў Варшаве і Прушкаве з гэтымі справамі, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.