У Вашынгтоне жанчына нарадзіла хлопчыка на платформе метро

23-гадовая Шавант Тэйлар нарадзіла на платформе станцыі L'Enfant Plaza ("Дзіцячая плошча"). Роды пачаліся яшчэ, калі яна ехала ў цягніку. Медыкі з "хуткай" дапамаглі ёй выйсці з вагона і дапамагалі пры родах.


Як паведамляе ВВС, Тэйлар і яе сын Амір адчуваюць сябе добра. Адміністрацыя метрапалітэна ўжо перадала жанчыне праязны білет на суму 100 долараў.


Фота — wikimedia.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі