У Ваўкавыскай спартовай школе ўсё ж не будзе спаборніцтваў па карупцыі
У Ваўкавыскай спартовай школе прафсаюзаў выправілі памылку ў плане спаборніцтваў. Да гэтага ў іх быў "План спаборніцтваў па карупцыі" — фота дакумента днямі апублікаваў рэпетытар Яўген Лівянт. Сёння ж у распараджэнне Еўрарадыё трапілі дакументы, дзе кур’ёзная памылка выпраўленая. Турніры па футболе, плаванні і вольнай барацьбе цяпер праводзяцца ў мэтах "супрацьдзеяння карупцыі", як і мае быць.