У Ваўкавыскім раёне спецназ затрымаў беларуса, які вярнуўся з Польшчы

Аляксандр Мазец у атачэнні спецназу

Аляксандр Мазец у атачэнні спецназу / t.me/viasna96/

У Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці ўзброены спецназ жорстка затрымаў беларуса, які сёлета разам з сям'ёй прыехаў з Польшчы. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што жыве там ужо 15 гадоў, а 7 гадоў таму атрымаў від на жыхарства ў гэтай краіне. Затрыманне адбылося неўзабаве пасля прыезду на радзіму.

Мужчыну абвінавачваюць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" і ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020-м.

Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Аляксандр Мазец. Ён скончыў Варшаўскі ўніверсітэт і з'яўляецца адным з заснавальнікаў фірмы, якая займаецца аздабленнем і рамонтам кватэр.

У Ваўкавыскім раёне спецназ затрымаў беларуса, які вярнуўся з Польшчы
t.me/Grodno_grab/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі