У Ваўкавыску п'янага кіроўцу спынялі стрэламі па колах аўтамабіля
У Ваўкавыску п'янага кіроўцу спынялі стрэламі па колах аўтамабіля. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ўвечары 5 ліпеня. Супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць Renault Megane Scenic, аднак кіроўца не адрэагаваў, толькі павялічыў хуткасць. Пачалася пагоня. Да яе далучыўся аўтамабіль Дэпартамента аховы.
У нейкі момант легкавік спыніўся. Адзін з міліцыянераў паспрабаваў дастаць ключы з замка запальвання. Аўтамабіль рэзка крануўся з месца і ДАІшнік апынуўся на капоце. Супрацоўнікі Дэпартамента аховы, каб спыніць машыну, зрабілі некалькі стрэлаў па яе колах (у выніку стральбы ніхто з людзей не пацярпеў).
Кіроўцу затрымалі, ім аказаўся 26-гадовы мужчына, у якога былі бачныя прыкметы алкагольнага ап'янення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.