У Ваўкавыску ў ДТЗ легкавік заціснула паміж малакавозам і грузавіком
Раніцай 19 студзеня ў Ваўкавыску адбылася аварыя, якую даішнікі называюць "нетыповай". Кіроўца малакавоза не ўлічыў умоў надвор'я і не ўтрымаў дыстанцыю да легкавіка, які ехаў перад ім. У выніку "дагнаў" Volkswagen, які ад ўдара развярнула і адкінула на сустрэчную паласу — пад грузавік Volvo.
На шчасце, ахвяраў удалося пазбегнуць. Кіроўца легкавіка не атрымаў сур'ёзных траўмаў і ад шпіталізацыі адмовіўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.