У Верхнядзвінскім раёне затрыманыя восем в'етнамцаў

У Верхнядзвінскім раёне затрыманыя восем в'етнамцаў

Раніцай 25 кастрычніка памежнікі затрымалі ў Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць) групу нелегальных мігрантаў. Васьмёра грамадзянаў В'етнама спрабавалі на аўтамабілі перасякчы беларуска-латвійскую мяжу, каб трапіць у Еўрасаюз.

З затрыманымі праводзіцца разбіральніцтва, паведамляе TUT.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глябко. В'етнамцам пагражае прыцягненне да адказнасці за замах на парушэнне дзяржаўнай мяжы, памежнага рэжыму і правілаў знаходжання ў Беларусі. 

Пакараннем можа стаць папярэджанне з дэпартацыяй; штраф да 100 базавых велічынь (да 2300 рублёў) з дэпартацыяй або без яе; арышт на паўгода; пазбаўленне волі да 2 гадоў. Калі высветліцца, што кіроўца аўто садзейнічаў парушальнікам, ён такама будзе прыцягнуты да адказнасці.

Сёлета полацкія памежнікі затрымалі 53 парушальнікаў. З іх больш за траціну: 19 чалавек — выхадцы з В'етнама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі