У Веткаўскім раёне супрацоўнікі МНС выратавалі лася, які праваліўся пад лёд

Лось пасля экстрэмальнага заплыву не пацярпеў / gomel.mchs.gov.by
Лось пасля экстрэмальнага заплыву не пацярпеў / gomel.mchs.gov.by

У Веткаўскім раёне мінулым вечарам ратавальнікі дапамаглі выбрацца на бераг ласю. Ён плаваў у рацэ Сож і ніяк не мог выбрацца на бераг. Ратавальнікаў выклікалі відавочцы, распавялі ў МНС.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, лось па-ранейшаму знаходзіўся ў вадзе — плаваў за 6-7 метраў ад берага. Пры гэтым у абодвух берагоў ракі ляжыць лёд шырынёй каля 5 метраў.

Ратавальнікі разрэзалі лёд і пры дапамозе выратавальнай дошкі дапамаглі зверу выбрацца на бераг. Лось, як распавялі ў МНС, не пацярпеў. Дапамога ветэрынара яму не спатрэбілася.

В Ветковском районе сотрудники МЧС спасли лося, который провалился под лед
У абедзвюх берагоў ракі ляжыць шырокая паласа лёду / gomel.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі