У Віцебскім раёне затрыманы падазраваны ў забойстве дзвюх жанчын

У Віцебскім раёне затрыманы падазраваны ў забойстве дзвюх жанчын

У Віцебскім раёне затрыманы падазраваны ў забойстве дзвюх жанчын, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Яму 49 гадоў, ён — жыхар Віцебскага раёна. Раней мужчына меў праблемы з законам, быў асуджаны.

Як інфармавала Еўрарадыё, напярэдадні стала вядома пра знойдзеныя на Віцебшчыне целы дзвюх жанчын "з прыкметамі крымінальнай смерці". Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства". На месца выязджаў начальнік УСК па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі