У Віцебску 47-гадовая медсястра памерла ад цяжкай пнеўманіі

У Віцебску 47-гадовая медсястра памерла ад цяжкай пнеўманіі

2 красавіка ў Віцебску памерлі два чалавекі з пнеўманіяй, піша абласное выданне "Віцьбічы".

Такую лічбу на пасяджэнні абласнога штаба назваў выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мікалай Каспіровіч. Па яго словах, за суткі ў Віцебску былі выяўленыя чатыры новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі ў пацыентаў, якія ўжо былі на лячэнні. 

Абедзве памерлыя, як паведаміў Каспіровіч, жанчыны. Адна — старэйшая за 70 гадоў, мела мноства хранічных паталогіяў. Яе тэст на каранавірус пераправяраюць.

У другой пацверджаных вынікаў каранавіруса таксама пакуль няма. Гэта медработніца, у якой выявілі двухбаковую пнеўманію вірусна-бактэрыйнага паходжання.

"Наша Ніва" даведалася, што гаворка ідзе пра старшую медсястру аднаго з аддзяленняў Віцебскай гарадской клінічнай лякарні №1. Гэты шпіталь цяпер перапрафіляваны пад працу з хворымі і падазраванымі на каранавірус.

Паведамляецца, што Надзеі К. было 47 аб 48 гадоў. Яе калегі пацвердзілі, што жанчыне быў пастаўлены дыягназ двухбаковая полісегментарная пнеўманія.

На сёння Мінздароўя пацвердзіла 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. 89 з іх зарэгістраваныя ў Віцебскай вобласці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі