У Віцебску актывістам Партыі БНФ забаранілі ўрачысты сход да Дня Волі

У Віцебску актывістам Партыі БНФ забаранілі ўрачысты сход да Дня Волі

Віцебскія актывісты Партыі БНФ падалі заяўку на ўрачысты сход да Дня Волі. Яны хацелі правесці акцыю ў суботу, 26 сакавіка, у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Але намесніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Ляпёшкіна адмовіла заяўніку Канстанціну Смолікаву, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Па словах Смолікава, чыноўніца заявіла, што “да заявы не прыкладзеныя дамовы, прадугледжаныя артыкулам 3 рашэння Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 10 ліпеня 2009 года №881 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску”.

Згодна з гэтым дакументам, заяўнікі павінныя загадзя заключыць дамовы з камунальнымі службамі, медыкамі і міліцыяй. Але гарадская паліклініка №1 і абласное міліцэйскае ўпраўленне яшчэ ні разу не падпісалі дамоваў з апазіцыйнымі актывістамі. Кіраўніцтва паліклінікі заяўляе пра звышзанятасць медперсаналу, а ў міліцыі кажуць, што “абслугоўваць акцыі” супрацоўнікі будуць толькі пасля таго, як заяўнікі атрымаюць дазвол.

Такая сітуацыя цягнецца ўжо сёмы год запар: ніводнага афіцыйнага дазволу на свае акцыі віцябляне з 2009 года не атрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі