У Віцебску каля завода “Віцязь” здарыўся пажар (фота, відэа)
У сераду, 5 красавіка, у Віцебску каля завода “Віцязь” здарыўся пажар. Над горадам падняўся вялізны слуп чорнага дыму. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ратавальнікаў, у памяшканнях каля тэлезавода гарэў пенапласт. На месца выязджалі супрацоўнікі МНС.
Пазней высветлілася, што гарэлі не склады, а адпрацаваны пенапласт кінескопаў. Ён ляжаў на адкрытай пляцоўцы каля складоў на плошчы каля 200 квадратных метраў. Пажар патушылі за паўгадзіны, выязджалі 9 адзінак спецыяльнай тэхнікі. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Фота Аніты Гукавай, vk.com/typical_vitebsk