У Віцебску можа з'явіцца сапраўдная маляваная праца Марка Шагала

Тэму перадачы карціны абмеркаваў 11 лістапада старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец падчас сустрэчы з амбасадарам Ізраілю ў Беларусі Іосіфам Шагалам, перадае БЕЛТА. Кіраўнік вобласці нагадаў, што ў Віцебску, вядомым усяму свету як месца нараджэння Марка Шагала, няма ніводнай яго маляванай карціны.



У ліпені наступнага года арт-цэнтр Музея Марка Шагала адсвяткуе ўлазіны. Косінец запрасіў ізраільскага дыпламата прыняць удзел у гэтым мерапрыемтсве, важным для ўсіх прыхільнікаў творчасці знакамітага мастака.



Іосіф Шагал, у сваю чаргу, абяцаў пасадзейнічаць у вяртанні маляўнічага палатна Марка Шагала ў Віцебск.



Дарэчы, цяпер у фондах Музея Марка Шагала ў Віцебску знаходзіцца 300 яго графічных работаў.



Фота — vitebskcity.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі