У Віцебску пачаўся суд па справе аб смерці дзіцяці пасля хатніх родаў (фота)

У Віцебску пачаўся суд па справе аб смерці дзіцяці пасля хатніх родаў (фота)

У Віцебску ў сераду пачаўся суд па справе аб смерці дзіцяці пасля хатніх родаў, ён будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “прычыненне смерці па неасцярожнасці” (ч. 1 арт. 144 КК). Яе разгледзіць суд Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра. Абвінавачаная — 31-гадовая жанчына, інфармуе БЕЛТА.

Трагічнае здарэнне адбылося ў лютым 2017 года. Жанчына прыехала ў Віцебск з Санкт-Пецярбурга, каб нарадзіць дзіця. Яна адмовілася ад шпіталізацыі, паколькі мела станоўчы досвед хатніх родаў. Аднак нованароджаная дзяўчынка наглыталася каляплодных водаў. Медыкі з “хуткай”, а пасля лекары бальніцы спрабавалі яе рэанімаваць, аднак выратаваць дзіця не ўдалося.

Праводзілася псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, але ў жанчыны не выявілі хранічных псіхічных захворванняў, хваравітага стану псіхікі. Мяркуецца, што яна ўсведамляла небяспеку сваіх дзеянняў.

Дарэчы, паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі штогод 100-150 жанчын нараджаюць па-за медустановамі. Летась начальнік упраўлення арганізацыі меддапамогі Мінздароўя Алена Богдан назвала хатнія роды пагрозай здароўю жанчыны і дзіцяці.

У Віцебску пачаўся суд па справе аб смерці дзіцяці пасля хатніх родаў (фота)
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі