У Віцебску шматдзетная маці забівала сякерай катоў і здымала гэта на відэа

Жанчына раней не мела праблем з законам / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Жанчына раней не мела праблем з законам / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Віцебску жанчына забівала сякерай катоў і здымала гэта. Фота і відэа яна пасля выкладала ў сацсеткі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "жорсткае абыходжанне з жывёламі", паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Пасля таго, як відэа заўважылі, сілавікі знайшлі яе аўтарку. Жанчыне 40 гадоў, мае трох дзяцей (двое з якіх непаўналетнія). Яна нідзе не працуе, праблем з законам раней не было. Сям'я жыве ў прыватным доме.

Жыхарка Віцебска расказала следчаму, што вясной знайшла котку з кацянятамі і "вырашыла іх выратаваць", забраўшы да сябе дадому. У траўні кацяня, гуляючы, некалькі разоў скокнула на ногі жанчыне, што ёй не спадабалася. Яна адсекла яму галаву сякерай. Праз нейкі час "з-за мяўкання" жанчына забіла другое кацяня, а пасля і яго маці. Кацянят было трое. Трэцяму ўдалося ўцячы.

Зламысніца затрыманая. Следчыя плануюць прызначыць правядзенне судова-псіхіятрычнай экспертызы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі