У Віцебску сутыкнуліся грузавік, маршрутка і аўтобус (фота)

У Віцебску сутыкнуліся грузавік, маршрутка і аўтобус (фота)

ДТЗ з удзелам аўтобуса, маршруткі і грузавіка адбылося 7 красавіка на адной з цэнтральных вуліц Віцебска. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярогіна.

Па яе словах, аварыя адбылася ў 12.30. З боку мікрараёна Білева па Маскоўскім праспекце рухалася плынь транспарту. На скрыжаванні каля рэстарана "Макдоналдс" на забараняльны сігнал святлафора спыніўся аўтобус, а за ім — маршрутка. Грузавік ГАЗ, які ехаў следам, не затармазіў і ўрэзаўся ў маршрутку. Ад гэтага ўдару маршрутка стукнулася ў аўтобус, які стаяў наперадзе.

Паводле папярэдняй версіі, якую агучыла Сярогіна, прычынай стала няспраўнасць тармазной сістэмы грузавіка. Ахвяраў пры аварыі не было. Чатырох пасажыраў маршруткі даставілі ў лякарню для агляду медыкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі