У Віцебску за зачыненымі дзвярыма пачаўся суд над “шпіёнам” Гайдуковым

Пра гэта з Віцебску Еўрарадыё паведаміла Таццяна Севярынец.



"Нікога не пусцілі — юрысты тут, прадстаўнікі апазіцыі, журналісты. Ёсць тут прадстаўнік Еўракамісіі Рудольф Рышар — яго таксама па пашпарце дыпламатычным не пусцілі. Падыходзіла цётачка Андрэя, мы з ёй размаўлялі…"



Пра пачатак судовага працэсу, кажа спадарыня Севярынец, ім паведамілі ў судзе. Але не патлумачылі, хто канкрэтна і на якой падставе прымаў рашэнне, што пасяджэнне будзе закрытым.



Як стала вядома Еўрарадыё, маці Андрэя Гайдукова Вольга ў Віцебск сёння не прыехала — да апошняга не было вядома, ці ўвогуле распачнецца суд 12 чэрвеня. А днямі з’явілася інфармацыя, што Гайдукоў захварэў. Па словах Таццяны Севярынец, учора адвакат Андрэя сустракаўся з яго сваякамі і распавядаў, што ён дрэнна пачуваецца, мае высокую тэмпературу — каля 39 градусаў. Тым не менш, кажа, перадачу з лекамі для хлопца не прынялі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі