У "Вікіпедыі" раскрылі сетку ценявых рэдактараў, якія прасоўвалі прапаганду РФ
Адбывалася "карэктаванне інфармацыі" / pixabay.com
У "Вікіпедыі" раскрылі сетку ценявых рэдактараў, якія карэктавалі інфармацыю, каб прасоўваць крамлёўскую прапаганду пра вайну Расіі супраць Украіны. Пра гэта паведамляе справаздача брытанскіх аналітычных цэнтраў — Інстытута стратэгічнага дыялогу і Цэнтра аналізу сацыяльных медыя. У ёй прааналізавана дзейнасць 86 рэдактараў "Вікіпедыі", якія былі забанены пасля пачатку расійскай агрэсіі за парушэнне кодэксу этыкі інфармацыйнага партала.
Згаданыя рэдактары ўносілі праўкі ў матэрыялы, якія датычыліся расійскай агрэсіі. Яны спрабавалі маніпуляваць інфармацыяй і схіляць яе ў бок Расіі, дадавалі спасылкі на расійскія прапагандысцкія рэсурсы.
Пры гэтым эксперты наўпрост не абвінавачваюць ужо былых рэдактараў у сувязях з Крамлём. Таксама яны не змаглі высветліць, ці была сувязь паміж згаданымі асобамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.