У Вільні загінула беларуска, студэнтка 2 курса ЕГУ

У Вільні загінула беларуска, студэнтка 2 курса ЕГУ

У Вільні загінула дзяўчына з Беларусі, студэнтка 2 курса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу ў студэнцкім інтэрнаце. 19-гадовая Вікторыя Грынкевіч вучылася па праграме "Медыя і камунікацыя", паведамляе сайт ЕГУ.

Яна выпала з балкона на 10-м паверсе. Відавочцы паведамляюць, што дзяўчына чамусьці спрабавала залезці на край балкона, страціла раўнавагу і ўпала. І гэта не выглядла на суіцыд.

Паводле delfi.lt, дзяўчына хацела паказаць сваю смеласць. Перад тым, як залезці на край балкона, яна піла віно.

Пасля падзення Вікторыя была яшчэ жывая, лекары змагаліся за яе паўгадзіны, але марна. Віленскі камісарыят паліцыі расследуе здарэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі