У Воранаве ў калодзежы знайшлі труп жанчыны
У гарадскім пасёлку Воранава ў Гродзенскай вобласці ў калодзежы пітной вады знайшлі труп жанчыны. Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў нядзелю, 27 снежня. Міліцыя высвятляе ўсе абставіны трагічнага здарэння.
Як інфармуе прэс-служба МНС, загінулай было 46 гадоў. Яна жыла са сваёй маці, якая і ўбачыла дачку ў калодзежы. Цела без прыкмет жыцця дасталі ратавальнікі.
Здымак з архіву. Фота: МНС