У выхадныя ў Беларусі чакаецца да 20 градусаў цяпла
Ападкаў стане менш у другой палове тыдня, а тэмпература паветра пачне расці.
У бліжэйшыя дні ў начныя гадзіны чакаецца ад мінус 3 да 5 цяпла, у дзённыя — ад 6 да 14 градусаў вышэй за нуль. У пятніцу на некалькі градусаў пацяплее.
У суботу і нядзелю ўначы прагназуецца да 10 цяпла, удзень — 13-18 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах — да 20 цяпла, інфармуе БЕЛТА.