У выніку расійскага ўдару па Запарожжы загінулі шэсць чалавек
Украінскі пажарнік, ілюстрацыйнае фота
Удзень 5 лістапада расійскія войскі расіяне нанеслі ўдар па Запарожжы, паведамляе hromadske.ua.
Яны пацэлілі ў "аб'ект інфраструктуры", кажа начальнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў. Які менавіта гэта аб'ект — не ўдакладняецца.
Вядома пра шасцярых загінулых і дваццаць параненых. Пацярпелыя атрымліваюць усю неабходную дапамогу.
На месцы, куды трапіла ракета, пачаўся пажар.
Запарожжа — гэта адзін з найбольш буйных адміністрацыйных, індустрыяльных і культурных цэнтраў поўдня Украіны. Прыкладна за 100 км ад яго размяшчаецца Запарожская АЭС, акупаваная расійскімі войскамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.