У выніку расійскай атакі ва Украіне 8 ліпеня загінуў 31 чалавек
Наступствы расійскага ракетнага ўдару 8 ліпеня
Ахвярамі расійскай атакі па Украіне 8 ліпеня стаў 31 чалавек, яшчэ каля 160 — атрымалі раненні. Такія звесткі па стане на 15:55 паведамляе hromadske.ua са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Ігара Кліменку.
Вядома пра 20 загінулых у Кіеве і 11 — у Днепрапятроўскай вобласці (у Крывым Рогу і Дняпры).
У Днепрапятроўскай вобласці раненні атрымалі 62 чалавекі, у Кіеве вядома пра 96 параненых, з якіх 52 шпіталізавалі.
Расіяне пашкодзілі больш за 50 грамадзянскіх аб'ектаў, у тым ліку жылыя дамы, бізнэс-цэнтр і дзве медустановы — у прыватнасці, дзіцячую бальніцу "Ахматдзет" у Кіеве.
Масіраваны ракетны абстрэл Украіны адбыўся зранку 8 ліпеня. Украінскія сілы абароны збілі 30 з 38 ракет.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.