У выніку выбуху ў жылым доме ў Расіі знішчаныя 36 кватэр (фота, відэа)
У нядзелю, 20 снежня, каля 12-й гадзіны адбыўся выбух на 7-м паверсе дзевяціпавярховіка па вуліцы Касманаўтаў ў расійскім горадзе Валгаград. У яго выніку разбурыліся знешняя сцяна і перакрыцці аж да першага паверху, узнік пажар.
Следства сцвярджае, што гэта быў выбух бытавога газу ў адной з кватэраў. Увечары з'явілася інфармацыя пра знойдзеныя падчас разбору завалаў целы загінулых. 12 чалавек завезлі ў бальніцы, сярод іх ёсць дзеці. Выбух знішчыў ці пашкодзіў 36 кватэр, у якіх жылі каля 100 чалавек.
Версія тэракту не разглядаецца. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "вытворчасць, захоўванне, перавозка ці збыт тавараў і прадукцыі, выкананне работ ці аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі".
Фота: ria.ru