У вёсцы Ровеньская Слабада прапануюць працу прыбіральшчыцы за 6 рублёў на месяц

У вёсцы Ровеньская Слабада прапануюць працу прыбіральшчыцы за 6 рублёў на месяц

У вёсцы Ровеньская Слабада Рэчыцкага раёна прыбіраць аддзяленне пошты запрашаюць за.. 6 рублёў на месяц. Гэта вынікае з абвесткі, якую даслалі слухачы Еўрарадыё.

Як высвятляем, гэта не памылка, за штодзённую працу абяцаюць такі заробак.

“Не, гэта не памылка, такі заробак. Працаваць трэба штодзень, як працуе аддзяленне сувязі, у любы зручны час па графіку працы аддзялення”, - адказалі Еўрарадыё па нумары, які пазначаны ў абвестцы.

Пры гэтым у аддзеле кадраў на пошце ў Рэчыцы паведамілі, што ў штаце ў Ровеньскай Слабадзе няма прыбіральшчыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі