У якія краіны можна і нельга беларусам, якіх пераследуе Лукашэнка?

У аэрапорце

У аэрапорце / unsplash.com

З прычыны сістэматычных палітычных пераследаў беларусам даводзіцца быць асцярожнымі не толькі ў сваёй краіне, але і за мяжой. Нават транзіт праз краіну, якая нейкім чынам супрацоўнічае з рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі, можа быць небяспечным. Пра гэта ў каторы раз папярэджвае юрыстка Крысціна Рыхтэр.

28 лютага каманда "Прававой ініцыятывы" прадставіла даследаванне, а таксама "Навігатар бяспечных перамяшчэнняў", якія адказваюць на пытанні: у якія дзяржавы свету палітычным эмігрантам з Беларусі ехаць катэгарычна нельга, дзе рызыкі экстрадыцыі магчымыя і дзе яны мінімальныя. 

У рамках работы над навігатарам мы прааналізавалі 193 краіны, а таксама 8 часткова прызнаных тэрыторый. З іх 88 мы аднеслі да катэгорыі бяспечных краін з нізкай рызыкай экстрадыцыі (на карце яны адзначаны зялёным значком), 57 — гэта тыя краіны, якія знаходзяцца ў шэрай зоне рызыкі экстрадыцыі (на карце яны пазначаныя жоўтым), і астатнія 47 краін мы аднеслі да небяспечных краін з высокай рызыкай экстрадыцыі (чырвоны).

В какие страны можно и нельзя белорусам, которых преследует Лукашенко?
Навігатар бяспечных перамяшчэнняў / safetravel.legin.info

А цяпер падрабязней па рэгіёнах.

Першы рэгіён — гэта Еўропа. Усе краіны ЕС, а таксама Нарвегія, Швейцарыя, Вялікабрытанія і Ісландыя не супрацоўнічаюць з Беларуссю па пытаннях экстрадыцыі. Як і балканскія краіны (Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна і Албанія), за выключэннем Сербіі. Усе гэтыя краіны ідуць па шляху еўраінтэграцыі і не былі заўважаныя ў нейкім супрацоўніцтве з Мінскам па пытаннях экстрадыцыі.

Сербія застаецца адзінай краінай у Еўропе (калі мы не ўключаем Расію ў гэты спіс), дзе рызыка экстрадыцыі для беларусаў высокая. Дастаткова ўспомніць кейс беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта.

В какие страны можно и нельзя белорусам, которых преследует Лукашенко?
В какие страны можно и нельзя белорусам, которых преследует Лукашенко?
В какие страны можно и нельзя белорусам, которых преследует Лукашенко?

Наступны рэгіён, на які мы звяртаем увагу — уся Азія, за выключэннем згаданых краін СНД. Гэта досыць неаднародны рэгіён. Да бяспечных мы аднеслі толькі чатыры краіны — гэта Ізраіль, Японія, Паўднёвая Карэя і Сінгапур. Яны ўсе не супрацоўнічаюць з Беларуссю па пытаннях экстрадыцыі, з'яўляюцца дэмакратычнымі дзяржавамі, у іх незалежная сістэма, хіба што ёсць некаторыя пытанні па Сінгапуры.

У жоўтай зоне тут досыць шмат краін, напрыклад, Турцыя, Тайланд, Манголія, Пакістан, Саудаўская Аравія, Камбоджа, Шры-Ланка. Большасць з іх не маюць пагадненняў па экстрадыцыі, але падтрымліваюць палітычныя сувязі і з Мінскам, і з Масквой.

У цэлым, мы лічым, што ў краінах, дзе ёсць моцныя сувязі з Беларуссю, Расіяй, альбо з іншымі аўтарытарнымі ўрадамі, верагоднасць экстрадыцыі вышэйшая, нават калі адсутнічае нейкае фармальнае пагадненне.

І ў чырвонай зоне ў нас Кітай, Іран, Ірак, В'етнам, Індыя, Эміраты і М'янма. У асноўным, гэта аўтарытарныя дзяржавы, і з большасцю ёсць пагадненні аб выдачы.

В какие страны можно и нельзя белорусам, которых преследует Лукашенко?
В какие страны можно и нельзя белорусам, которых преследует Лукашенко?

Наступны рэгіён — Афрыка. Гэта самы небяспечны рэгіён для падарожжаў у свеце.

Прычын некалькі. Многія аўтарытарныя лідары падтрымліваюць рэжымы як Лукашэнкі, так і Пуціна, і гатовыя супрацоўнічаць з імі, альбо ўжо супрацоўнічаюць. Слабасці ў прававых сістэмах, высокі ўзровень карупцыі, залежнасць судоў ад палітычных рашэнняў — усё гэта можа зрабіць працэс экстрадыцыі досыць непрадказальным для беларусаў.  

Акрамя таго, у шэрагу краін афрыканскага рэгіёну назіраецца нестабільная палітычная сітуацыя. Напрыклад, калі ў рэгіёне вайна і дзейнічае ПВК "Вагнер" — гэта робіць сітуацыю для беларусаў наогул абсалютна некантраляванай.

Да бяспечных краін тут мы аднеслі ўсяго чатыры, тры з якіх — астраўныя дзяржавы. Што тычыцца кантынентальнай Афрыкі, то гэта Батсвана, якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы рэгіёну. Тут дастаткова стабільная дэмакратыя, незалежная судовая сістэма і з беларускім рэжымам краіна не супрацоўнічае.

Тут ёсць шэраг дзяржаў, якія актыўна супрацоўнічаюць з Расіяй і Беларуссю: Судан, Эрытрэя, Зімбабвэ, ЦАР, Алжыр, Егіпет (ёсць пагадненне аб выдачы), ДР Конга, Малі, Чад, Руанда, Уганда, Буркіна-Фасо і гэтак далей.

Што тычыцца жоўтай зоны, то да яе мы аднеслі ПАР, Туніс, Эфіопію, Марока, Танзанію і некаторыя іншыя. Большасць з гэтых краін з'яўляюцца папулярнымі турыстычнымі напрамкамі.

У цэлым, яны больш дэмакратычныя ў параўнанні з краінамі з чырвонай катэгорыі. Тут можа быць дэмакратыя ці нейкі гібрыдны рэжым. Але тут рызыка экстрадыцыі можа быць звязаная якраз не столькі з палітычным супрацоўніцтвам або ціскам, а з тым, што яны могуць быць проста далёкія ад беларускага кантэксту і разумення таго, што ў нас адбываецца.

В какие страны можно и нельзя белорусам, которых преследует Лукашенко?

Заканчваючы на добрай ноце, хочацца адзначыць апошні рэгіён — гэта Аўстралія і Акіянія. Яго можна назваць бяспечнай гаванню. Усе краіны тут маюць незалежную судовую сістэму, з Мінскам не супрацоўнічаюць, прытрымліваюцца дэмакратычных каштоўнасцяў. Да жоўтай катэгорыі тут мы аднеслі толькі Науру, бо дзяржава прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі пасля таго, як Расія паабяцала пакет гуманітарнай дапамогі сумай 50 мільёнаў долараў.

В какие страны можно и нельзя белорусам, которых преследует Лукашенко?

Больш інфармацыі па кожнай краіне можна знайсці на карце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі