У заліку Кубка свету Надзея Скардзіна сёмая, Дар'я Домрачава — дванаццатая

У заліку Кубка свету Надзея Скардзіна сёмая, Дар'я Домрачава — дванаццатая

Пасля другога этапа Кубка свету па біятлоне беларуска Надзея Скардзіна займае сёмае месца ў агульным заліку, а Дар'я Домрачава — 12-е, інфармуе БЕЛТА.

У аўстрыйскім Хахфільцэне Домрачава выйграла золата ў спрынце і бронзу ў пасьюце. Дзякуючы гэтаму яна паднялася з 33-га месца на 12-е, маючы ў сваім актыве 135 заліковых балаў.

Надзея Скардзіна, якая заваявала золата ў індывідуальнай гонцы на першым этапе ў шведскім Эстэрсундзе, на другім не трапіла ў лік прызёраў і апусцілася з трэцяга на сёмае месца. Яна мае 164 ачкі.

На першым месцы знаходзіцца фінская біятланістка Кайса Мякярайнен (196 балаў), на другім — нарвежка Марце Олсбю (183), на трэцім — яе суайчынніца Сюнненве Сулемдал (179).

Заліковыя балы маюць яшчэ тры прадстаўніцы Беларусі: Ірына Крыўко — 60 ачкоў (31-е месца), Надзея Пісарава — 8 (59), Дар'я Юркевіч — 5 (69).

У мужчын на першым месцы ў агцльным заліку знаходзіцца француз Мартэн Фуркад (264 ачкі), другое месца заёмае нарвежац Ёханэс Бё (238), трэцяе — славенец Якаў Фак (216).

У беларусаў толькі Раман Елятноў набраў 8 заліковых ачкоў і займае 58-е месца ў кубкавым заліку.

Трэці этап Кубка свету з 14 па 17 снежня пройдзе ў французскім Ансі. Дар'я Домрачава прапусціць гэты этап.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі