У Зэльве прайшоў старадаўні Ганненскі кірмаш (фота)
Традыцыйна 23 жніўня на Ганненскім кірмашы ў мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці аддавалі ўшанаванні коням.
Як і ў XVIII-XIX стагоддзях, тут прайшлі конскія таргі і катанні у брычках і вазах.
Сёлета двухдзённае свята атрымала яшчэ большы размах — ад навуковай канферэнцыі ў гонар знакамітага беларускага роду Сапегаў да феерверку.
Напрыклад, на цэнтральнай плошчы горада прайшло тэатралізаванае прадстаўленне. Тут выступілі танцавальныя калектывы, а таксама выбралі найлепшыя святочны каравай, стылізаваны касцюм, падворак, конны воз, ўпрыгожванне балкона і цікавае фота аб кірмашы. На гандлёвых шэрагах у старадаўнім стылі можна было паўдзельнічаць у абрадах і пакаштаваць розных караваяў.
На іншых пляцоўках можна было прайсціся па горадзе майстроў, прыняць удзел у майстар-класах па танцах, ўбачыць выставу коней і коннаспартыўныя мерапрыемствы.
Вечар свята завяршыў выступ Сашы Нема і Гюнеш, музычных калектываў "Рада" і "Калаж", тэатра моды "Этуаль". А пад начныя агні зельвенцаў забаўлялі вогненнае і пеніста-лазернае шоў.