У жанчыны забралі 4 кароў — "дапушчана жорсткае абыходжанне з жывёламі"

Справу разглядаў суд (ілюстрацыйнае фота)

Справу разглядаў суд (ілюстрацыйнае фота) / БЕЛТА

У жанчыны забралі 4 кароў. Яна іх рэдка карміла і ўтрымлівала ў антысанітарных умовах "у самавольна збудаваных пабудовах на самавольна занятым зямельным участку", з-за чаго яны хварэлі. Суд Гомельскага раёна прыйшоў да высновы, што было "дапушчана жорсткае абыходжанне з жывёламі".

У судзе разглядаўся іск мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства да жанчыны "аб канфіскацыі жывёл ва ўласніка шляхам выкупу". Высветлілася, што ў траўні мінулага года яе прыцягвалі за жорсткае абыходжанне з жывёламі да адміністрацыйнай адказнасці — аштрафавалі. Патрабаванні Гомельскай раённай ветэрынарнай станцыі аб ліквідацыі парушэнняў умоў утрымання жывёл не выканала. Прадаць быка і кароў сельгаспрадпрыемству гаспадыня адмовілася. Тады і вырашылі звярнуцца ў суд.

З пастановы суда вынікае, што сельскагаспадарчае прадпрыемства выкупіць 4 кароў за 2810 рублёў. Што будзе з быком, не ўдакладняецца.

Апеляцыю разглядаў Гомельскі абласны суд і пакінуў рашэнне раённага суда без зменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі