У Жлобінскім раёне дагэтуль не адрамантавалі дах дома, які пацярпеў ад урагану
Наступствы ліпеньскага ўрагану дагэтуль цалкам не ліквідаваны
У Жлобінскім раёне дагэтуль не адрамантавалі дах дома, які пацярпеў ад леташняга ўрагану. Пра гэта паведаміла жыхарка вёскі Новыя Лукі, якая ў сераду датэлефанавалася на прамую лінію да старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.
"У выніку ўрагану пацярпеў дах, — цытуе словы жанчыны "Гомельская праўда". — Па заяўцы ў райвыканкам з рамонтам не дапамаглі... Уласнымі сіламі муж накрыць дом не можа, мы ўжо набылі патрэбныя матэрыялы. Патрэбна толькі вышка".
Крупко паабяцаў "у бліжэйшы час накіраваць у дом патрэбных спецыялістаў".
БЕЛТА ж у сваім матэрыяле замаўчала гэтую праблему, згадала толькі, што жанчына "паскардзілася на наступствы ліпеньскага ўрагану". Затое пацвердзіла, што людзі жывуць у доме з пашкоджаным дахам з ліпеня 2024-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.