У жодзінскіх школах наведвальнікаў правяраюць металадэтэктарам

У жодзінскіх школах наведвальнікаў правяраюць металадэтэктарам

У некалькіх школах Жодзіна на вахце з'явіліся міліцыянты, піша гарадское выданне "Жодзінскія навіны".

Міліцэйскія пасты з'явіліся ў 4-й, 5-й і 6-й школа. Як патлумачыў начальнік Жодзінскага аддзела Дэпартамента аховы Максім Максімовіч, такі выбар быў зроблены, бо колькасць навучэнцаў у іх перавышае 1050 чалавек.

"Тут дзяжураць спецыяльна навучаныя супрацоўнікі з выдатнай фізічнай падрыхтоўкай, якія прафесійна валодаюць прыёмамі барацьбы і рукапашнага бою. Пры сабе, акрамя радыёстанцыі, яны таксама маюць табельную зброю", — тлумачыць Максімовіч.

На фота ў "Жодзінскіх навінах" бачна, як міліцыянт правярае металадэтэктарам наведвальніка школы. Паведамляецца, што міліцыянты правяраюць ручную паклажу, вялікія сумкі, а таксама пакеты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі