У Змітра Вайцюшкевіча згарэў дом у Астрашыцкім гарадку
Здарэнне адбылося 19 верасня з-за няспраўнасці праводкі, кажа музыка. На шчасце, памяшканне было нежылым і ніхто з людзей не пацярпеў.
“Усё згарэла: газонакасілкі, дзіцячыя джыпы, венікі, мэбля, лядоўні, сушылка і пральная машына, там можна было жыць”, — пералічвае страты Вайцюшкевіч і дадае, што згарэлі нават эксклюзіўныя касцюмы яго сябра – знакамітага модніка Змітра Папова, які акурат у гэты час жыў у спевака.
Згарэлы летні дом Змітра знаходзіцца побач з домам, у якім музыка пражывае разам са сваёй сям’ёй. Вайцюшкевіч кажа, што на пачатку кастрычніка плануецца расчыстка згарэлага дома. Артыст шукае валанцёраў, якія дапамогуць пагрузіць згарэлае дрэва на трактар. Канкрэтная дата і час збору будуць аб’яўленыя праз сацыяльныя сеткі.
Фота з Facebook Вайцюшкевіча