У ЗША памёр знакаміты серыйны забойца Чарльз Мэнсан

У ЗША памёр знакаміты серыйны забойца Чарльз Мэнсан

У ЗША ў турэмнай бальніцы памёр знакаміты серыйны забойца Чарльз Мэнсан. Адзін з самых жорсткіх злачынцаў ХХ стагоддзя адбываў пажыццёвае зняволенне. Мэнсану было 83 гады.

У 1960-я гады Чарльз Мэнсан стварыў камуну “Сям’я”, чальцы якой і здзейснілі шэраг жорсткіх забойстваў, займаліся групавым сэксам, сатанізмам, ужывалі наркотыкі, пілі кроў жывёлаў. Як адзначае “Бі-Бі-Сі”, у аснове яе ідэалогіі было скажонае разуменне музыкі The Beatles. У ёй Мэнсан пачуў заклік да вайны паміж расамі. У адзін дзень у 1969 годзе адбылося масавае забойства. Сярод загінулых была актрыса Шэран Тэйт, цяжарная жонка кінарэжысёра Рамана Паланскі.

Серыйны забойца і тры яго памочніцы былі асуджаны на смяротнае пакаранне, аднак пазбеглі яго, паколькі ў 1972-м у Каліфорніі яго часова адмянілі. За дзесяцігоддзі зняволення Мэнсан стаў хрысціянскім актывістам, напісаў аўтабіяграфію пад назвай “Ці памрэце вы за мяне?”. Дарэчы, рок-спявак Мэрылін Мэнсан узяў у якасці сцэнічнага псеўданіма прозвішча менавіта ў серыйнага забойцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі