У "Зубраняці" адкрылі куток памяці расіяніна, загінулага пры акупацыі Украіны
У дзіцячым летніку "Зубраня" ўшанавалі памяць расійскага акупанта / mlyn.by
У дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым лагеры "Зубраня" адкрылі мемарыяльны куток у памяць пра Героя Беларусі Мікіту Куканенку і Героя Расійскай Федэрацыі Аляксандра Крыніна, піша mlyn.by.
Акцыя прайшла ў рамках Дня Саюзнай дзяржавы. Абодва вайскоўцы былі ўдзельнікамі грамадзянска-патрыятычнай змены: Куканенка — у 2012-м, а Крынін — у 2010 годзе.
Мікіта Куканенка — адзін з пілотаў самалета, які 19 траўня разбіўся каля Баранавічаў. Яны адвялі самалёт ад горада, за што Куканенку і Андрэю Нічыпорчыку пасмяротна надалі званні Герояў Беларусі.
А вось Аляксандр Крынін атрымаў сваё званне за ўдзел у вайне супраць Украіны. Паведаляецца, што ён ваяваў на тэрыторыі Харкаўскай вобласці каля населенага пункту Малая Рогань. "28 сакавіка пры выхадзе з акружэння ў складзе групы вайскоўцаў старшы лейтэнант Крынін атрымаў несумяшчальнае з жыццём аскепкавае раненне", — піша mlyn.by.
Такім чынам у беларускім дзіцячым летніку ўшанавалі памяць расійскага акупанта, які загінуў у вайне супраць Украіны.
Мемарыяльны куток адкрывалі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, кіраўніца прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыяна Шчоткіна і два прадстаўнікі кадэцкіх вучэльняў з Беларусі і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.