"Уцечка мазгоў": 2500 навукоўцаў парвалі сувязі з Расіяй пасля пачатку вайны

"Уцечка мазгоў" з РФ

"Уцечка мазгоў" з РФ / novayagazeta.eu

Не менш за 2500 навукоўцаў парвалі сувязі з Расіяй пасля пачатку поўнамаштабнай вайны з Украінай. Асабліва хутка з'язджаюць маладыя. Сярод тых, хто з'ехаў з Расіі — вядучыя навукоўцы і выкладчыкі, піша ў сваім даследаванні пра "ўцечку мазгоў" novayagazeta.eu.

Выданне прапануе ацаніць страты расійскай навукі з дапамогай публікацыйнай актыўнасці. Навукоўцы зарэгістраваныя ў міжнароднай базе даных ORCID, якую стварылі для іх унікальнай ідэнтыфікацыі. Аналіз акаўнтаў паказвае, што з 2012-га да 2021-га года расійскую афіляцыю на замежную змянілі каля 10% навуковых супрацоўнікаў. У 2022-м іх ужо стала 30%. Колькасць навукоўцаў, якія знайшлі працу за мяжой, вырасла ўтрая. І гэта даныя няпоўныя, паколькі звесткі пра месца працы абнаўляюцца са спазненнем. Найбольшыя страты ў маскоўскіх універсітэтаў.

Эксперт у галіне навуковай сацыялогіі кажа, што цалкам рэальны маштаб цяперашніх страт расійскай навукі можна будзе ацаніць толькі праз некалькі гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі