Удава Тарайкоўскага: забілі мірнага грамадзяніна, а цяпер яшчэ і абражаюць яго
Алена Герман, удава пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага, застрэленага ў Мінску сілавікамі ў жніўні 2020-га, пракаментавала "Белсату" словы з аўдыёзапісу з голасам чалавека, падобным на голас намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова.
"П'яніца і дэбіл? У мяне проста няма словаў. Як так можна? — кажа Герман. — Яны забілі мірнага грамадзяніна, а цяпер яшчэ і абражаюць яго".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.