Адзін з сямі, хто "планаваў замах на Лукашэнку": гэта быў проста дыскусійны клуб
Адзін з семярых, хто па версіі КДБ і ФСБ рыхтавалі замах на Лукашэнку і яго сям'ю, пракаментаваў Еўрарадыё скрын з Zoom-канферэнцыі, якую дзяржпрапаганда выкарыстоўвае як "доказ".
Па словах былога АМАПаўца Паўла Кулажэнкі, гэта была проста "звычайная размова з дыскусійнага клуба палітычных тэарэтыкаў".
— Быў дыскусійны клуб, не больш, дыскусійны клуб палітычных тэарэтыкаў. Запісу размовы ў мяне няма. Хто мог зліць? Гэта адкрытая канферэнцыя была, яна шмат каму рассылалася, — кажа ен.
Павел Кулажэнка пачынаў тэрміновую службу ў в/ч 5530 пад Полацкам. Курсы малодшых камандзіраў праходзіў у в/ч 3214 пад кіраўніцтвам палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі. У 2011 годзе скончыў юрфак БДУ і завяршыў службу ў віцебскім АМАПе ў званні прапаршчыка. Займаўся змяшанымі адзінаборствамі. Пераехаў у Нью-Ёрк. Цяпер працуе трэнерам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.