Удзельнік штурма Капітолія ў ЗША атрымаў статус бежанца ў Беларусі

Удзельнік штурма Капітолія ў ЗША атрымаў статус бежанца ў Беларусі

Статус бежанца ў Беларусі атрымаў грамадзянін ЗША Эван Ньюман, які ўдзельнічаў у "трампаўскім" штурме Капітолія ў Вашынгтоне. Адпаведны дакумент сёння яму ўручылі ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі Брэсцкага аблвыканкама.

"У Беларусі адчуваю сябе ў бяспецы. Спакойны, падабаецца ў краіне. Сёння адчуваю змяшаныя пачуцці. Рады, таму што Беларусь праявіла клопат пра мяне. Засмучаны, таму што апынуўся ў такой сітуацыі, што ў роднай краіне паўсталі праблемы", — перадае БЕЛТА словы Ньюмана.

Пра палітычны прытулак у Беларусі Ньюман папрасіў 6 студзеня. Ён заявіў, што на радзіме на яго пачалі шэсць крымінальных спраў. 

Перад гэтым ён праз Італію, Швейцарыю, Германію і Польшчу перабраўся ва Украіну, дзе жыў чатыры месяцы. Але ў жніўні 2021-га пераехаў у Беларусь. Як заяўлялі на БТ, Ньюман пакінуў Украіну, калі заўважыцў, што за ім сочаць супрацоўнікі СБУ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі