Удзельніка алімпіяды за "праваслаўную Русь" судзяць у Віцебску за дзіцячае порна
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска пачаўся суд над юнаком за выраб і распаўсюд порна з малалетнімі, а таксама распусныя дзеянні і сексуальны гвалт у дачыненні да непаўналетняга.
Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", падсудны быў студэнтам, прафсаюзным актывістам і нават удзельнікам алімпіяды "Русь Святая, захоўвай веру праваслаўную". Таксама Эдуард Р. быў валанцёрам на "Славянскім базары", удзельнічаў у хросных хадах па Віцебску. Некалькі разоў пра яго пісала галоўнае афіцыйнае выданне — газета "Беларусь сегодня"
Затрымалі яго на пачатку лета 2021 года, калі хлопец мусіў здаваць выпускныя іспыты ў віцебскай ВНУ.
Па выстаўленых абвінавачаннях маладому чалавеку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.