Удзельнікаў групы "Буслы ляцяць" унеслі ў тэрарыстычны спіс КДБ
У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня распачынаецца суд над палітвязнямі Аляксеем Іванісавым і Аляксеем Гамезам, а таксама Мікалаем Біблісам, Андрэем Будаем, Аляксандрам Мураўёвым, Аляксандрам Сідарэнкам. Справу будзе разглядаць Анастасія Папко. Пакуль суд адкрыты.
Гэта ўдзельнікі групы "Буслы ляцяць". Некаторых з іх вінавацяць у тэрарызме, некаторых — у дзеяннях, які груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да санкцыяў, пашкоджанні чужой маёмасці і г.д.
Чатырох з іх Камітэт дзяржбяспекі ўключыў у спіс тэрарыстаў. Гэта Будай, Гамеза, Іванісаў і Мураўёў. Менавіта ім выставілі абвінавачванне па артыкуле 359 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча). За гэта мужчынам пагражае смяротнае пакаранне.
З 2020 года ў тэрарыстычны спіс КДБ трапіла больш за 40 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Сцяпан Пуціла, Павел Латушка ды іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.