Удзельнікі “Маршу любові і салідарнасці” патрабуюць сустрэчы з рэктарам БДУ

Удзельнікі “Маршу любові і салідарнасці” патрабуюць сустрэчы з рэктарам БДУ

Некалькі дзясяткаў удзельнікаў “Маршу любові і салідарнасці” ходзяць шэсцем. Спачатку яны прыйшлі да корпуса БДУ каля чыгуначнага вакзала ў Мінску. Студэнты, якія выступаюць супраць увядзення аплаты за пераздачы экзаменаў, пастаялі ля ўваходу ў будынак, але іх туды не пусцілі.

Затым маладыя людзі рушылі да галоўнага корпуса на плошчы Незалежнасці, дзверы якога таксама былі зачыненыя. Студэнты пэўны час скандавалі “Рэктар, выходзь!”.

Удзельнікаў акцыі, якія трымалі плакаты з логунгамі “За рэальнае самакіраванне”, не затрымлівалі.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі