Удзельнікі пачалі прыбываць на першы паўфінал Еўрабачання-2015
Прапануем паглядзець відэа, як прыбываюць першыя канкурсанты + шмат фота з адкрыцця сёлетняга Еўрабачання.
У сталіцы Аўстрыі сёння пройдзе першы паўфінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2015". Нашу краіну прадстаўляе дуэт Юзары і Маймуна. Яны выступаюць акурат у першым паўфінале пад нумарам 11.
Жывую трансляцыю шоу з Вены а 22-й пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.
Букмекеры ставяць Беларусь на 9-е і 10-е месцы ў паўфінале Еўрабачання
Букмекеры з Williamhill ставяць беларускі дуэт Юзары і Маймуна на 9 месца ў першым паўфінале Еўрабачання, які пройдзе 19 траўня ў Вене. Букмекеры з Bwin аддаюць беларусам 10 месца.
Фота: eurovision.tv