Поствыбарны расізм і экзатычны спосаб "перажыць" Трампа — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Хочаце адправіцца ў кругасветны круіз на чатыры гады і забыцца пра палітыку? Ляціце ў ЗША. Тут стартавала кампанія па продажы квіткоў на круіз, місія якога — падарыць людзям магчымасць "перажыць" праўленне свайго прэзідэнта. Забава нятанная, але дакладна закаціць тым, хто стаміўся ад дрэнных навін і не хоча бачыць і чуць нічога пра Дональда Трампа.

Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе замежных навін "Іх норавы".

 

Элегантны спосаб "перажыць" Трампа

У Амерыцы стартаваў продаж квіткоў на ўнікальны кругасветны круіз працягласцю ў чатыры гады, які арганізавалі для тых, хто хоча "перажыць" прэзідэнцтва Дональда Трампа. Кампанія Villa Vie Residences называе тур Skip Forward, або "Праматай наперад". Падарожжа на борце лайнера Villa Vie Odyssey ахопіць 140 краін на сямі кантынентах.

Поствыборный расизм и экзотический способ “пережить” Трампа — #ИхНравы
Стоп расізм / unsplash.com

Хоўм-офіс у Германіі: амаль 40% работнікаў на даму

Паводле звестак нямецкага Інстытута эканамічных даследаванняў (DIW Berlin), амаль 40% немцаў сёння працуюць з дому, што значна перавышае паказчыкі да пандэміі. Даследаванне, якое ахоплівае перыяд з 2014 па 2022 год, паказала, што да лакдаўна толькі 11,1% апытаных маглі працаваць дыстанцыйна прынамсі раз на тыдзень. Пасля адмены абмежаванняў гэтая лічба ўзрасла да 29,6%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі