"УКантакце" няма зарэгістраванага там намесніка кіраўніка адміністрацыі

У чацвер, 18 чэрвеня, на з’ездзе ідэолагаў у Мінску намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Ігара Бузоўскага нібыта зарэгістравалі ў сацыяльнай сетцы. Гэта знялі на некалькі камер і паказалі па розных тэлеканалах.

Бузоўскаму выдалі пасведчанне: “Зарэгістраваны ў сацыяльных сетках”. Маўляў, так дзяржаўныя службоўцы становяцца больш даступныя для людзей.

На экране відаць, што чыноўнік рэгіструецца "УКантакце". Аднак пошук не выдае такога карыстальніка. На запыт “Ігар Бузоўскі” знаходзім 5 чалавек. Сярод іх ёсць адзін з Мінска і без фотаздымка. Тэарэтычна можа быць той самы, але відаць, што акаўнт заведзены некалькі гадоў таму, а не на мінулым тыдні.

Можа, акаўнт зарэгістраваны на беларускай мове? Але на гэты запыт увогуле ніводнага выніку, перабралі ўсе магчымыя варыянты напісання лацініцай — і таксама нічога.

Адзначым, што можна зрабіць старонку нябачнай для пошукавых сайтаў, але яна будзе бачная карыстальнікам “УКантакце” і будзе знаходзіцца праз унутраны пошук, нават калі вас забанілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі